Кажаны
Ёсць дзіўныя жывёлы, якія лятаюць з дапамогай рук-кры-лаў. Гэтыя істоты выглядаюць даволі смешна: вушы ў іх малыя, пярэднія канечнасці зменены ў крылы. Пры палёце скураная перапонка расцягваецца, як у птушкі крылы.
Кажаны вядуць начны лад жыцця. Днём яны хаваюцца пад дахамі дамоў, у дуплістых дрэвах, на гарышчы. Звычайна ў ад-ным сховішчы можа знаходзіцца некалькі дзясяткаў кажаноў.
Узімку кажаны ўпадаюць у спячку. Летам перад захадам сонца можна назіраць, як яны хутка перасоўваюцца над кро-намі дрэў ці дахамі дамоў. Прагаладаўшыся за дзень, кажаны палююць на насякомых.
Заолагі ніяк не маглі зразумець, як у кажаноў атрымліва-ецца лавіць насякомых уначы. Доўгія гады цягнуліся экспе-рыменты. Высветлілася, што кажаны валодаюць унікальным лакатарам, які пры палёце вылучае ультрагукавыя сігналы. 3 дапамогай гэтага лакатара кажан беспамылкова знаходзіць сабе корм.
Сябры лесу ведаюць, што кажаны — надзвычай карысныя жывёлы. Яны харчуюцца насякомымі, якія прыносяць шкоду раслінам.
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 448 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: