Казiмiр Семяновiч (Казимир Семянович)
У тысяча шэсцьсот пяцідзясятым годзе ў Амстэрдаме, славу-тым асяродку рамёстваў, гандлю і кнігадрукавання, пабачыла свет кніга «Вялікае мастацтва артылерыі». Напісаў яе наш суайчын-нік, шляхціц з Вялікага Княства Літоўскага Казімір Семяновіч. Нарадзіўся ён на Віцебшчыне ў пачатку сямнаццатага стагоддзя.
Кнігу Казіміра Семяновіча з вялікай зацікаўленасцю і ўвагай сустрэлі ў Еўропе. На працягу стагоддзяў яна была найболын грунтоўнай і аўтарытэтнай працай па артылерыі і піратэхніцы, перавыдавалася на французскай, нямецкай, англійскай ды іншых еўрапейскіх мовах. У прадмове да англійскага выдання тысяча семсот дваццаць дзявятага года ёсць красамоўнае сведчанне: «Аўтарытэт Казіміра Семяновіча быў і да сённяшняга дня застаецца для ракетчыкаў і феерверкераў нечым святым».
У адрозненне ад піратэхнікаў свайго часу Казімір Семяновіч быў сапраўдным вучоным, у сваёй працы абапіраўся на самыя новыя дасягненні тагачаснай навукі, на вынікі ўласных экспе-рыментаў. Ён зрабіў шэраг цікавых, перспектыўных вынаходстваў.
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 480 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: