Хатнi вуж (Хатни вуж)
Вясковыя жыхары лічаць, што пражыванне вужа пад пад-логай ці пад печчу прыносіць у хату багацце і шчасце. Забіць такога вужа — вялікі грэх, які нельга замаліць.
У вёсках можна пачуць цікавыя гісторыі пра вужоў, што жылі ў хатах ці гумнах, зрэдку — у хлявах. Часам хатнія вужы падпаўзалі да стала, за якім абедалі людзі. Тады ім, як паўна-праўным членам сям'і, налівалі малака ў сподак, пастаўлены на падлозе.
Расказваюць, што аднойчы сяляне вырашылі праверыць, як будзе паводзіць сябе хатні вуж, калі схаваць яго вужанят. Паклалі іх у шапку і вынеслі з хаты. Занепакоены стары вуж, слізгануўшы ў падпечак, неўзабаве з'явіўся зноў, падпоўз да гладыша і ўпусціў туды свой яд.
Тым часам людзі прынеслі вужанят і высыпалі іх ля парога. Тады стары вуж вярнуўся да гладыша, абкруціўся колцам ва-кол яго і перакуліў на падлогу. Усё малако, атручанае вужом, выцекла з перакуленай пасудзіны.
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 519 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: