Хвалi (Хвали)
На бясконцым беразе вялікага шэра-блакітнага мора сядзіць хударлявы маленькі хлопчык. 3 мокрага пяску, які наліпае на далоні, ён будуе вежу. У бясконцым краявідзе будаўнік здаецца маленькім, як кропка ці кропля. Ён захоплены справай, паглы-блены ў яе і не глядзіць на мора. А там нараджаецца хваля, якая бяжыць з глухім шэптам да берага. Шоргат ракавінак, пяску — і хваля адразу разбівае, руйнуе тое, што хлопчык не паспеў да-будаваць. Перад разгубленым малым застаюцца рэшткі сабора і хваля, якая з шумам спаўзае і сцягвае ў мора плён працы.
Хлопчык пачынае будаваць, працуе хутчэй. Гурба пяску на-бывае форму. Але зноў набягае хваля і, як коўдра, накрывае сабор з недабудаванай вежай.
Малы ўпарта насыпае, прыгладжвае сцены, вежу, з трэсачак робіць крыжык. Хваля зусім блізка. Чуваць яе шоргат і шэпт. Малы паспявае паставіць крыжык на вежу. Хваля застывае, спыняецца, ссоўваецца ў мора.
Бясконцы краявід. На беразе стаіць сабор з мокрага пяску.
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 487 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: