Кнiгi дапамагаюць падарожнiчаць
Многія з нас любяць падарожнічаць. Адных клічуць далёкія краіны, жаданне пазнаёміцца з мясцовымі традыцыямі і культурай. Іншых найперш цікавіць прырода, і яны гатовыя рызыкаваць сваім жыццём, толькі б на ўласныя вочы ўбачыць рэдкую жывёлу.
Відавочна, аматараў вандровак у свет дзікай прыроды значна менш. Але ў трапічным лесе, ці гарачай пустыні, ці ў бяскрайнім акіяне — усюды нас чакае шмат незабыўнага і нават, на першы погляд, неверагоднага.
На жаль, каб пабываць усюды, дзе хочацца, не хопіць жыцця. I тут на дапамогу прыходзяць кнігі. Вядома, яны не могуць замяніць рэальную вандроўку. Але, з іншага боку, ніякая ван-дроўка не дасць табе столькі цікавых звестак, колькі даюць кнігі, бо звесткі гэтыя спецыялісты збіраюць стагоддзямі. А пер-шым вучоным, хто пачаў усур'ёз цікавіцца жыццём жывёл, быў Арыстоцель, які жыў у чацвёртым стагоддзі да нашай эры. Яго праца «Гісторыя жывёл» паклала пачатак вельмі цікавай навуцы, якая называецца заалогіяй. | |
| |
Просмотров: 490 | | |
Всего комментариев: 0 | |