Князь Вячка
Крыжакі часта нападалі на падуладныя Полацку паселішчы. На беразе шырокай Дзвіны стаяў горад Кукенойс. Там кіраваў кпязь Вячка з роду полацкіх князёў Рагвалодавічаў. Ягоныя атрады не давалі нямецкім рыцарам спакою і не пускалі іхнія войскі на славутую Полацкую зямлю.
Крыжакі сабралі супраць Вячкі вялікае войска. Сілы былі вельмі няроўныя, а падмога прыйсці не паспела. Каб не аддаць свой замак захопнікам, князь Вячка і дружына вырашылі спа-ліць яго і адступіць.
Вячка яшчэ доўга ваяваў з крыжакамі-агрэсарамі. Аднаго разу ён са сваімі людзьмі прыйшоў дапамагаць эстам, якія аба-ранялі горад Юр'еў.
Бой быў вельмі цяжкі. Крыжакі прарваліся ў горад. Усе аба-ронцы загінулі ў рукапашным баі. Склаў галаву ў баі і Вячка.
Цяпер старажытны горад Юр'еў завецца'Тарту. Адну з яго-ных прыгожых вулачак эстонцы назвалі імем адважнага бела-рускага князя.
| |
| |
Просмотров: 740 | |
Всего комментариев: 0 | |