Князь-возера
Возера было велічэзнае, як мора, а пасля пачало сохнуць, змяншацца і ўрэшце зрабілася зусім маленькім. Людзям жыць стала лепей, а рыбам горш. I вось астравок пасярэдзіне гэтага маленькага люстэрка вадьі аблюбаваў князь Алелькавіч-Слуцкі з роду Альгерда. Пабудаваў тут замак і стаў княжыць. Але рас-перазаўся так, нібы над акругаю панаваў не чалавек, а д'ябал. А людзі цярпелі, мучыліся. Аднойчы праходзіў міма мудры па-дарожнік, які ўсё ведаў. I сказаў ён, што зладзействам князя не будзе мяжы, пакуль людзі будуць іх цярпець. Аднак ніхто яго не паслухаў.
А князь лютаваў. Узненавідзеў брата і пасадзіў яго ў вечна мокрыя падзямеллі замка, якія былі ніжэй за ўзровень возера.
Але прыйшла мяжа цярпення зямлі. У адну ноч пачалі біць шалёныя маланкі, грымець перуны, аж калацілася цвердзь. Замак і ўсё наваколле пачалі правальвацца ў воды возера. Так, калі верыць легендзе, і ўтварылася Князь-возера.

 

Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 1253 | Рейтинг: 3.0/1
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: