Крэускi замак (Крэуски замак)
У пачатку чатырнаццатага стагоддзя на нашых землях набі-рала моцы Вялікае Княства Літоўскае. Для аховы гэтай дзяр-жавы патрэбны былі надзейныя абарончыя збудаванні.
Сярод старадаўніх магутных абаронцаў беларускай зямлі адным з першых лічыўся Крэўскі замак. Сёння ад яго засталіся толькі руіны. Але без гэтага замка нельга ўявіць летапіс Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Крэўскі замак стаў сімвалам магутнасці, дзяржаўнай моцы велікакняжацкіх ула-дароў. У ім станавілася на крыло наша гісторыя.
Калі б старадаўнія муры раптам набылі здольнасць гаварыць, колькі неверагоднага, непаўторна цікавага даведаліся б мы сён-ня. За сваё амаль сямісотгадовае жыццё Крэўскі замак зведаў славу і няслаўе, разбурэнне і аднаўленне, багацце і заняпад, візіты знатных гасцей і дзяржаўных асоб. Для добрых людзей ён праяўляў шчырую гасціннасць, а для ворагаў станавіўся не-прыступнай крэпасцю.
Крэўскі замак разам з іншымі замкамі складаў своеасаблі-вую лінію магутных крапасных умацаванняў. Усе яны мелі агульнадзяржаўнае значэнне, з'яўляліся надзейнымі перашко-дамі на шляху крыжакоў.
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 569 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: