Кругасветнае падарожжа
Кожны чалавек за сваё жыццё дорыць вечнасці хоць адно кругасветнае падарожжа.
Толькі робіць гэта кожны па-свойму. Адзін ідзе па зямлі як гаспадар. Пад ім, нібы кладкі, спружыняць* прагінаюцца даро-гі. Яго кругасветнае падарожжа — штодзённая праца. Чалавек робіць яго то з плугам, то з касою, а то на возе, звозячы з лугу першы ўкос духмянага краскавага лета.
У другога ледзь-ледзь хапае жыцця і на адно кругасветнае падарожжа. Ён вытоптвае ў траве сцежкі, якія злучаюць яго хату са студняю, студню — з хлевам. Але чалавек непрыкметна натэпвае сваё кругасветнае падарожжа.
У трэцяга кругасветных падарожжаў хоць адбаўляй. Але робіць ён іх у мяккіх вагонах хуткіх цягнікоў.
Мае кругасветныя падарожжы не былі такія, якімі прынята іх лічыць. Я круціў свае сорак тысяч кіламетраў па шчодрай зямлі маіх прадзедаў. Мне не трэба было перад падарожжам садзіцца за вывучэнне чужой мовы: з лясамі, вёскамі, гарадамі мы гаварылі на нашай мове.
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 597 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: