Крыничка
Магчыма, вы і не паверыце, што гэта ўсё праўда. Але ці так яно было, ці не так — спрачацца не буду. Скажу проста: гэтая крынічка, напэўна, частавала сваёю вадою яшчэ нашых дзя-доў. Яе вада — найчысцейшыя слёзы веснавых хмарак, што ад узнікнення свету ходзяць над зямлёю такімі прыгожымі чарод-камі. Яе беражкі — аксамітныя межы, з-пад гэтых аксамітаў ззяе золата жоўтых пяскоў.
А тыя землі, што ляжалі побач! Колькі хараства, колькі му-драга задумення было ў іх!
Не дзіва, што тут, каля крынічкі, кіпела жыццё, бо кожнаму хацелася стаць бліжэй да вады, каб палюбавацца на сваё ўласнае хараство ў яе люстры, як гэта рабілі прыгожыя краскі. Другім хацелася паслухаць цікавую музыку, якую склалі дробненькія хвалі, скачучы з каменьчыка на каменьчык. Трэція блукалі тут, каб крыху адпачыць у прахалодзе бліскучых хваль, чацвёртыя проста гарнуліся да іншых. | |
| |
Просмотров: 510 | |
Всего комментариев: 0 | |