Куток маленства
Ёсць у кожнага свой, мілы сэрцу куток, які з бегам гадоў не толькі не цьмее ў памяці, а становіцца як бы яснейшым, дара-жэйшым. Многа можа быць у чалавека за жыццё іншых куткоў, і больш слаўных, і болын выдатных, але гэты куток не забыва-ецца, не адступае ўдалеч сярод іншых дарагіх успамінаў. Ён самы дарагі, самы шчымлівы! Куток гэты — тая хата, дзе мы вучыліся бегаць, чулі цеплыню матчыных рук і цеплыню сэрца, куток нашага маленства.
3 радасцю і болем пад'язджаю я кожны раз да родных сваіх мясцін. Гледзячы па тым, з якога боку ідзе дарога да роднага кутка, ад Гомеля ці ад Мазыра пачынаюцца гарады, станцыі, вёскі, на якія не магу ўжо глядзець без хвалявання. Рэчыца, Васілевічы, Мазыр — для мяне не проста назвы паселішчаў, а як бы жывыя істоты, таварышы маладосці. Чым бліжэй вядзе дарога да Глінішчаў, тым бліжэйшыя, даражэйшыя таварышы выходзяць насустрач.

 

Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 418 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: