Летам у бары
Якое раздолле ў зялёным бары летам!
Вунь на высокіх кучаравых хвоях і елках смела разгульва-юць шустрыя вавёрачкі. Яны спрытна зрываюць сухія шышкі ды, спяшаючыся, нясуць у сваё дупло. Усё лета заняты работай. Голад не цётка, ды і малых гадаваць трэба.
А там, па густым зарасніку, як вецер, прамчаўся спуджаны некім касавокі заяц. Відаць, яловая шышка, незнарок скінутая вавёрачкай, так напалохала яго. Доўга будзе бегчы, пакуль не ўпэўніцца добра, што ніякага ворага ззаду ў яго няма.
У густых верхавінах елак цэлымі днямі кружацца каля сваіх гнёздаў крыклівыя вароны, нібы сварацца паміж сабою. Даўга-хвостыя дзятлы заўзята барабаняць па дрэвах сваімі вострымі дзюбамі. Адны з іх заняты звычайнай работай: шукаюць у кары на абед казюлек, другія — будуюць жыллё.
Розныя дробныя птушкі пырхаюць між галля. Дружным хорам шчабечуць шпакі, весела пасвістваюць івалгі і дразды. I такая дзіўная музыка грыміць у бары.
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 518 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: