Лядовае пабоiшча (Лядовае пабоишча)
Бітва сяльчан з зарэчанцамі вялася трэцюю гадзіну. Да канца намерыліся стаяць воіны, дарма што бітва была бяскроўная, бяскрыўдная, тая, што завецца замежным, але на дзіва лёгкім для беларуса словам — хакей.
Сыходзіў пакрысе кароткі зімовы дзень. Палавіна чырвонага сонца ўжо схавалася ў цёмным бары, які шчыльнай сцяною з усіх чатырох бакоў акружаў пляцоўку. Апошнія промні яго яшчэ прабіваліся праз вершаліны хвояў і залатымі палоскамі клаліся на лёд, зіхацілі яго і расквечвалі ўзорамі.
Малады месяц не стаў чакаць, пакуль сонца зусім схаваецца. Выскачыў раней, застыў на другім баку неба. Так яны і віселі: палова чырвонага сонца на захадзе і бледны, разгублены сярпок месяца на ўсходзе. Дзівіліся з гэтых няўрымслівых людзей, якія невядома чаму сабраліся сярод глухога лесу, расчысцілі ад снегу пляцоўку, падзяліліся на дзве каманды. I вось носяцца адзін за адным, не баючыся ні марозу, ні ветру, забыўшыся на дзень і на хуткую ноч.
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 452 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: