Лясная краiна
Беларусь вызначаецца раўнінным характарам сваёй тэры-торыі, адносіцца да зоны ўмерана-кантынентальнага клімату з мяккай зімой, цёплым летам і сырой восенню.
Галоўнае прыроднае багацце Беларусі складаюць шматлікія лясы, якія ў значнай меры ва ўсе часы прадвызначалі спецыфіку гаспадарання і ўмовы жыцця насельніцтва. У старажыт-ныя часы, калі землі нашай Бацькаўшчыны пачалі засяляць славянскія плямёны, лясныя масівы займалі прыкладна дзе-вяноста працэнтаў тэрыторыі Беларусі. У наступныя стагоддзі пад уплывам розных фактараў, найперш гаспадарчай вырубкі, неапраўданага знішчэння, як у дзевятнаццатым і дваццатым стагоддзях, лясістасць Беларусі няўхільна змяншалася. Цяпер яна складае каля трыццаці працэнтаў. Гэта трэць тэрыторыі Беларусі. Калі ж улічыць не толькі лясную, але яшчэ лугавую і балотную расліннасць, то атрымаецца, што ў наш час расліннае покрыва Беларусі займае дзве трэція яе агульнай тэрыторыі.
Такім чынам, Беларусь небеспадстаўна можна назваць са-праўднай «лясной краінай», насельніцтва якой з пакалення ў пакаленне нараджалася, працавала і памірала пад зялёным покрывам неабсяжных лясоў.
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 581 | Рейтинг: 3.5/2
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: