Лясное азярцо
Я назіраў за жыццём ляснога азярца. Многія насельнікі лесу ў духмень цягнуліся да вады. Першым падляцеў да берага лясны голуб. Ён прысеў на каменьчыкі блізка каля вады. Апус-ціў дзюбу ў ваду, закінуў галаву ўгору, праглынуў халодную вільгаць. Якая асалода! Побач нешта зашамацела ў траве. Дзікі голуб знік у гушчары.
Да вадапою ішоў вожык, упэўнена расхінаючы высокую тра-ву. Спыніўся на самым гладкім адхоне. Наблізіўся да вады, апус-ціў свой носік, фыркнуў. Зноў нахіліў мысачку, пачаў хуценька піць. Нечакана чуецца гучны трэск і тупат. Вожык знік.
Праз зараснікі да крыніцы прыйшоў магутны лось. Далёка наперад выцягнуў шыю, дацягнуўся мысай да вады і прагна піў. Потым паважна рушыў далей.
Тым часам каля вадаёма збіраецца цэлая птушыная талака. 3-пад самых аблокаў апусціліся лясныя жаваранкі, выбралася з гушчару івалга. Прысела на куст вербалозу валасянка. На бе-рагавую гальку ўселіся дзве сойкі. Лясное азярцо жыве сваімі паўсядзённымі клопатамі.
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 524 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: