Любоў да радзiмы (Любоу да радзимы)
Любоў да радзімы ў чалавека праяўляецца тады, калі ён на час разлучыцца з ёю. I чым даўжэй ён будзе недзе далёка, тым мацней гэтае пачуццё. Але чалавек здольны хаваць свае пачуцці. А вось у птушак гэта навідавоку.
Возьмем усім нам знаёмых жораваў. На радзіме яны, апрача глухога балота, нічога, бадай, не бачаць. У далёкіх жа краях птушак чакае багаты корм, залітыя паўднёвым сонцам берагі маляўнічых рэк і азёр. I ўсё ж, нягледзячы на гэта, восенню пакідаюць жоравы радзіму неахвотна. Пралятаючы над вёскамі, яны падаюць свае сумныя галасы, бо цяжка з роднай зямлёй развітвацца.
Неахвотна пакідаюць родную зямлю не адны толькі жора-вы. Гэта ўласціва ўсім птушкам. Вясной гракі з'яўляюцца ў нас з першымі праталінамі ў палях. Аднак пакідаюць яны родную зямлю толькі позняй восенню. Позна адлятаюць качкі, а пры зручным выпадку і зусім застаюцца зімаваць.
Родная зямля! Што можа быць даражэй за яе?
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 1345 | Рейтинг: 3.5/2
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: