Магiлёў (Магилёу)
Пра заснаванне Магілёва і яго назву існуе шмат цікавых ле-генд і паданняў. Найболын пашыраная — пра асілка-разбойніка Мaшэку, які ў далёкай мінуўшчыне гаспадарыў у навакольных дрымучых лясах. Шмат ён бяды чыніў людзям, пакуль не за-гінуў ад рукі каханай дзяўчыны, ад якой так і не дачакаўся ўзаемнасці. Вялікі курган, насыпаны на магіле разбойніка, лю-дзі назвалі Магілаю Льва. Потым заснавалі паблізу паселішча і далі яму назву Магілёў. Дарэчы, Янка Купала паводле гэтай легенды напісаў паэму «Магіла льва».
Некаторыя гісторыкі звязваюць назву горада над Дняпром з імем галіцкага князя, якога сучаснікі называлі Магутны Леў. Існуе меркаванне, што менавіта ён у тысяча дзвесце шэсцьдзя-сят сёмым годзе пабудаваў у сутоку Дняпра і рэчкі Дубравен-кі на гары першы драўляны замак. 3 гэтага ж года Магілёў упершыню ўпамінаецца і ў старадаўніх пісьмовых крыніцах.
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 552 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: