Максiм Багдановiч
Як няпроста было Багдановічу стаць беларускім паэтам! Па-чаць хаця б з таго, што сваёй мове ён павінен быў вучыцца, як чужой. Напачатку ён проста не ведаў яе! Не ведаў яе жывых гаворак. Упершыню на радзіму ён прыехаў у дваццаць год. Дваццаць год — гэта многа толькі для Багдановіча, бо ен ужо вядомы беларускі паэт.
Вялікае відаць на адлегласці, і Багдановіч сваім прыкладам бліскуча пацвердзіў гэта. Усё яго жыццё — гэта подзвіг. Напо-рыстае, роўнае, але кароткатэрміновае гарэнне адной страсці. Вось чаму яго жыццё нагадвае нам успышку метэора. Вось чаму мы часта і гаворым пра яго менавіта так. Тое, што мы завём по-дзвігам, для яго натуральная манера мысліць і жыць. I, вядома, тварыць. Паняцце подзвігу ўключае ў сябе нешта такое, што, аддаючы належнае чалавеку, тым часам як бы робіць звышна-туральнай для яго само.га ягоную дзейнасць. Подзвіг? Багдановіч не адчуваў усяго гэтага.

 

Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 502 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: