Марс
Вёска Кукшэвічы і цяпер цягнецца на добрых паўтара кіла-метра. Але старажылы памятаюць, што яшчэ да Першай сусветнай вайны вёска была ўдвая болыная. Дзве вуліцы ішлі адна паралельна другой, і трэцяя перасякала іх. Жылі ў неймавернай цеснаце, у іншы двор ледзь можна было заехаць з возам. Зямлі не хапала. Батрачылі, ад'язджалі на заробкі ў Мінск.
I толькі пасля выгнання белапалякаў становішча змянілася: пагарэльцы атрымалі лес на будову. Вось тады вакол Кукшэвіч, якія таксама пачалі адбудоўвацца, і былі закладзены восем но-вых невялічкіх пасёлкаў. А імёны ім даваў малады калгаснік з Койданава, былы чырвонагвардзеец. Ён, дарэчы, і наразаў сялянам панскую зямлю, даваў назвы паселішчам.
Пасёлкі называў так: Рабінаўка, Арэхаўка, Малінаўка, Гаро-хава. А потым, відаць, і сам бравы каморнік1 заўважыў сумнае падабенства назваў і замацаваў за двума пасёлкамі назвы Марс і Юпітэр, пра якія ў наваколлі ніхто нават і не чуў.
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 368 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: