Мастацтва служэння дабру
Жыццё і творчасць Міхася Савіцкага — адна з самых харак-тэрных з'яў у мастацтве і гісторыі нашага часу. У гэтым феномене — а творчасць Савіцкага сапраўды з'яўляецца феноменам у мастацтве — немагчыма раздзяліць біяграфію і творчасць.
У творчасці Міхася Савіцкага можна вылучыць і даследаваць некалькі тэм, дакладна вызначаных мастаком і моцна звяза-ных паміж сабой. Раскрываючы тэму карціны, ён заўсёды імк-нуўся калі не выказаць, дык хоць абазначыць нешта болынае: стварыць вобраз часу, у якім разгортваюцца містэрыя быцця і трагедыі чалавека. Час стварыў гэтага чалавека такім, якім ён быў. I мастак увасобіў гэты час у сваіх работах. Здзейсніў яго, выказаўшы сутнасць часу і стварыўшы яго вобраз.
Мастацтва Міхася Савіцкага — мастацтва служэння, аба-вязку і любавання. Служэння дабру, абавязку перад ісцінай і любавання прыгажосцю. Гэтае мастацтва робіць свет лепшым. Мастак якраз у гэтым бачыў прызванне творчасці. Лепш за лю-быя словы гавораць пра гэта самі карціны.
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 419 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: