Мiкола Гусоўскi (Мiкола Гусоуски)
Сярод плеяды слаўных і несмяротных імёнаў эпохі Адра-джэння адно з пачэсных месцаў даследчыкі аддаюць Міколу Гусоўскаму — беларускаму паэту-гуманісту і асветніку.
Абагульніўшы перадавыя на той час погляды, Гусоўскі стаў адным з выразнікаў сваёй эпохі. Даследчыкі яго творчасці за-сведчылі, што аўтар «Песні пра зубра» заклікаў да яднання і дружбы розныя народы еўрапейскага кантынента.
Паэма «Песня пра зубра» з'яўляецца выдатным малюнкам нашай гераічнай Бацькаўшчыны. Пейзажы і замалёўкі з натуры, аформленыя пры дапамозе неверагодна маляўнічых фар-баў, перадаюць нацыянальны характар беларусаў, нашу вобраз-насць, каларыт.
Ці не самым першым у нашай нацыянальнай культуры і літаратуры Мікола Гусоўскі паставіў і развіў праблему захавання прыроднага наваколля, выкарыстання і памнажэння багаццяў зямлі-матухны. Ён бачыў прыроду агульнанародным набыткам, вытокам здароўя, радасці і выхавання патрыятычных пачуццяў і маральных паводзін.
У справе выхавання людзей і ўмацавання дзяржавы наш зям-ляк найперш аддаваў перавагу мастацтву і навуцы.
Паэт сцвярджаў непарушнасць прынцыпаў раннехрысціянскай маралі, ідэалаў тагачаснай народнай этыкі.
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 480 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: