Мiрскi замак (Мирски замак)
Мірскі замак — помнік, узведзены ўмелымі рукамі белару-саў. Ім валодалі багатыя князі — Ільінічы, Радзівілы, князь Святаполк-Мірскі. За іх грошы будавалі, рамантавалі, аднаў-лялі замак.
А стваралі тую казачную забудову ўмелыя рукі мясцовых і прывазных майстроў. Яны рабілі вежы, гарматныя байніцы, пад'ёмныя масты, узводзілі вінтавыя лесвіцы, клалі кераміч-ную падлогу, тынкавалі і бялілі сцены, выштукоўвалі ўзорны арнамент.
Замак у Міры — удзельнік усіх войнаў, якія зведала наша па-кутная беларуская зямля. Яго разбуралі, палілі, бралі штурмам рускія, французскія, шведскія, нямецкія войскі. УДругуюсусвет-ную вайну фашысты стварылі ў разбураным замку лагер для ваен-напалонных. А пры адступленні спалілі ў замку ўсё, што гарэла.
Маладая Беларусь залячыла раны мінулай вайны. Знайшлі-ся сродкі і для аднаўлення велічнага Мірскага замка. Тут цяпер праходзяць Дні пісьменства, канцэрты вядомых спевакоў, кам-пазітараў. Старажытныя вежы, сцены, вокны байніц, брукава-ная падлога — усё прымушае задумацца і беларускага, і замеж-нага вандроўніка пра наша агульнае мінулае. | |
| |
Просмотров: 891 | |
Всего комментариев: 0 | |