Мядзведжая гара
Мядзведжую гару відаць здалёк. Яна стала неад'емным атры-бутам наваколля. Мядзведжая гара заўсёды першай нагадвала аб набліжэнні навальніцы ці завеі. Калі глухі лес, што акаляў яе, нічога яшчэ не адчуваў, вяршыня гары ўзрушана пагойдвала стваламі дрэў. Калі ж раптам прагляне пасля доўгіх дажджоў сонейка, то яно весела зайграе ў кронах дрэў на самай вяршыні гары.
3 асаблівай нецярплівасцю, надзеяй даводзілася паглядаць на яе ў канцы зімы. Калі вясна затрымліваецца, у нейкі мо-мант сонца засвеціць сярод голых вяршынь ярчэй. Па адхоне гары весела заскачуць сонечныя зайчыкі. А на вяршыні снег раптам прападзе, утварыўшы суцэльную рыжую шапку. 3 кож-ным днём краі гэтай шапкі апускаюцца ніжэй. Пад снегам ужо бягуць, пазвоньваючы, першыя ручайкі. Тады ўсяму жывому здаецца, што гэта гара прывабіла да сябе вясну, шчодра рассылае ўніз сваіх вестуноў. Хоць мясцовыя жыхары і не ведаюць, чаму завецца гара Мядзведжаю, але з павагай ставяцца да яе.
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 340 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: