Млечны Шлях
Млечны Шлях
Млечны Шлях прыцягвае ўвагу людзей яшчэ з глыбокай старажытнасці. Няма народа, які б не меў для яго свайго най-мення і інтэрпрэтацыі. Сярод вядомых беларусам назваў Млеч-нага Шляху сустракаюцца такія, як Гусіная Дарога, Птушыны Шлях, Малочная Дарога.
Скопішча зорак у нашай Галактыцы добра бачна ў выглядзе белай паласы на зорным небе. Яна праходзіць праз сузор'і Арыё-на, Блізнятаў, Цяльца, Ліры, Лебедзя, Арла. Млечны Шлях назіраюць не толькі ў паўночным, але і ў паўднёвым паўшар'і. Ён цягнецца праз усё неба, замыкаючы сваё зорнае кола вакол Зямлі. Толькі ў тэлескоп можна разгледзець, што Млечны Шлях складаецца з вялікай колькасці зорак.
Сама Сонечная сістэма з усім тым, з чаго яна складаецца, утва-рае той дом, дзе мы жывём. I ўсё, што ў гэтым доме адбываецца, уплывае і на нас з вамі. Дык паглядзім на зорнае неба, прыс-лухаемся да чароўных гукаў космасу і адчуем сябе неад'емнай часцінкай Сусвету!
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (06.06.2014)
Просмотров: 4866 | Комментарии: 2 | Рейтинг: 3.4/5
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: