Мова часу Скарыны
Адным са стваральнікаў беларускай рэдакцыі царкоўнасла-вянскай мовы з'яўляецца першадрукар і асветнік Францыск Скарына.
У эпоху Адраджэння ў Вялікім Княстве Літоўскім выкары-стоўвалася некалькі моў. Паколькі літоўцы складалі нязначную частку насельніцтва дзяржавы і не мелі сваёй пісьменнасці, то дзяржаўнай мовай стала беларуская мова. На ёй пісаліся канцылярскія і судовыя дакументы, зводы законаў, ствараліся арыгі-палыіыя творы, летапісы, хронікі, гістарычныя запіскі.
Старажытная беларуская мова значна адрознівалася ад той, якой мы карыстаемся ў цяперашні час. Яна была болын усклад-ненай. Але яна адрознівалася і ад мовы, на якой напісаны такія вядомыя творы эпохі Кіеўскай Русі, як «Слова пра паход Ігара» і «Руская праўда».
Беларуская мова ў час Скарыны перажывае стадыю свайго станаўлення. Яна яшчэ захоўвае шмат устарэлых старажыт-нарускіх рыс, але адначасова ў яе пранікае ўсё болып рыс на-роднай гутарковай мовы. | |
| |
Просмотров: 600 | |
Всего комментариев: 0 | |