Мурашы
Мурашы — самыя ўпартыя працаўнікі лесу. Яны вельмі чуй-ныя да надвор'я. Калі мурашы бесперапынна мітусяцца на сця-жынцы, бойка цягнуць розныя будаўнічыя матэрыялы, то добрае надвор'е яшчэ пастаіць. Бягуць у мурашнік без грузу — чакай дажджу ці навальніцы.
Рудыя лясныя мурашкі жывуць калоніяй, у якой ёсць свае законы. Рабочыя мурашы будуюць жытло, здабываюць ежу, ахоўваюць сваю тэрыторыю. Цягнуць працаўнікі на сваіх спі-нах нават тое, што ўдвая болыпае за іх саміх: вусеняў, жучкоў. Жыхары аднаго вялікага мурашніка за дзень з'ядаюць каля кілаграма шкодных насякомых, лічынак.
Жытло мурашоў толькі звонку здаецца звычайнай горкай. У мурашніку ёсць хады, якія зачыняюцца ў навальніцу. Ад іх адыходзяць вуліцы з двухбаковым рухам. Мурашы ствараюць сапраўдныя гарады на глыбіні да двух метраў пад зямлёй.
Агароджаны мурашнік сведчыць пра тое, што чалавек кла-поціцца, каб ніякі звер не пакрыўдзіў маленькіх лясных руп-ліўцаў. Там, дзе селяцца мурашы, дрэвы не хварэюць. Чатыры мурашнікі аздараўляюць цэлы гектар лесу.
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 426 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: