Музей Якуба Коласа
Гэты домік стаіць у засені ліп, клёнаў, дубоў і кашлатых соснаў на тэрыторыі Нацыянальнай акадэміі навук у Мінску. Тут пасля Вялікай Айчыннай вайны жыў і працаваў народны пісьменнік Беларусі Якуб Колас. Домік цесна абступілі дрэвы, пасаджаныя рукамі песняра. Каля ганка растуць кветкі, заду-менныя яліны ўзнімаюць у неба сіняватыя кроны. На лаўцы, якая стаіць пад велізарным вязам, часта сядзеў, адпачываў, гутарыў з сябрамі гаспадар сядзібы.
Пры жыцці паэта ў доміку заўсёды было шмат людзей. Прыходзілі пісьменнікі, настаўнікі, сябры.
Цяпер у доме музей. Яго экспазіцыя знаёміць з жыццёвым і творчым шляхам народнага песйяра Беларусі. Тут выстаўлены дакументы, фатаграфіі, карціны мастакоў, творы самога пісь-менніка, яго асабістыя рэчы. За апошнія гады музей папоўніўся творамі паэта ў перакладзе на іншыя мовы.
Супрацоўнікі музея выступаюць з лекцыямі і гутаркамі перад студэнтамі і вучнямі. Яны актыўна прапагандуюць творчую гпадчыну песняра.
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 490 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: