На беразе Нёмана
Паўднёвы бераг болыпай затокі пакрыты вечна жывым сас-новым шумам.
Хораша тут. Цяпер вось нізам сцелецца верас у румяным ра-нішнім святле, а над верасам густа высяцца гонкія сосны. До-бра ўзняць галаву, загледзецца на іх шэра-зялёныя кучаравыя верхавіны на фоне цёплага блакіту і высокіх аблокаў. Сосны гамоняць. Нібы расказваюць адну за адной чароўныя казкі ма-ленства. Расказваюць нястомна і радасна, ціха і мудра, як гэта можа добрая, пагодлівая старасць. Возера сёння маўчыць. Каля нізкага берага, чыста пясчанага ці парослага рэдзенькай травой, ледзь чутна, раскошліва пахлёбвае хваля. Чайкі гуляюць над люстранай вадою, пікіруючы на спажыву. Часам яны садзяцца на вільготны, вылізаны прылівам пясок.
Далей на поўдзень відаць абрывісты бераг. Вада дні і ночы га-дамі падточвае жоўтыя пласты пяску, які абсоўваецца, здрадлі-ва агольваючы карэнне самых смелых соснаў, што густа выйшлі тут на край абрыву. Яны ў адчаі чапляюцца за абрыў, а потым усё ж такі падаюць. | |
| |
Просмотров: 369 | |
Всего комментариев: 0 | |