На лыжах
Што можна параўнаць з той радасцю, якую адчуваеш, калі ў марозны студзеньскі дзень імчышся на лыжах з крутога ўзгорка! Здаецца, цябе нясуць наперад нябачныя крылы. Вецер, што нядаўна дзьмуў у спіну, раптам павярнуўся табе насустрач і б'е снегавым пылком у разгарачаны твар, тонкім посвістам аддаецца ў вушах. Сэрца заходзіцца ад хуткасці і адчування неабдымнага прастору. Шпарчэй струменіць у целе кроў, і кожны твой мускул спружыніць, наліваецца новай сілай.
У аколіцах вёскі Селішча, куды прыехаў Рыгорка на зімовыя канікулы, шмат узгоркаў, зручных для лыжнікаў. Поле за вёскай нагадвае хвалістае мора, нібы застылае ў час шторму. Круталобыя і пакатыя ўзгоркі ўздымаюцца адзін за адным і цягнуц-ца аж да лесу, што цёмнай сцяной закрывае далягляд.
Лыжы ў Рыгоркі новыя. Трэба мець вялікі спрыт, каб утрымацца на іх. З'язджаючы па адхоне, Рыгорка ўбірае галаву ў плечы і моцна сціскае кійкі, каб паспець затармазіць.
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 396 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: