На пачатку зiмы (На пачатку зимы)
Снег пацерушыў трохі і перастаў. Вецер за дзеньвымеў белую муку, пазаганяў яе па закутках. Яркія белыя палосы толькі дзе-нідзе пярэсцілі на панурых дварах і агародах.
А холад не толькі не адступаў, а як бы нават узяўся мацней. I днямі, і начамі ўсё стыла на шкляной халадэчы. I днямі, і на-чамі гайсаў над зямлёй сухі, сіверны вецер, сунуліся нізкія шэ-рыя хмары. Пад нелагодным небам, вылізаныя ветрам, цьмя-на блішчэлі заледзянелыя лужы на вуліцы, балотныя разлівы, што падступалі да голых зараснікаў. I тыдзень, і другі панавалі толькі халады ды сцюдзёныя вятры. Здавалася, што на самым разыходзе восені і зімы нібы раптам прыпыніўся адвечны рух прыроды. Восень адышла, а зіма не бралася як след. Усё жыло, здавалася, чаканнем снегу. Чакалі парадзелыя, чорныя алеш-нікі на балоце, гладкая роўнядзь разліваў, гарбатыя, крывыя рады хат і гумнаў, цвёрдыя, у скамянелых грудках і каляінах дарогі, бясколерная, нежывая трава. | |
| |
Просмотров: 597 | |
Всего комментариев: 0 | |