На полi (На поли)
Бульбяное поле густа цвіло белымі і сінімі кветкамі, якія пілі сонца і шчодра дзяліліся сваім сокам з усёй жыўнасцю, што кішэла на іх. Ад бульбы ішоў цёплы пах зямлі.
Бабуля, сагнуўшыся, ішла па баразне, ірвала траву і складвала ў фартух. Паўзучая бярозка, учэпіста абкруціўшы буль-боўнік, цяжка паддавалася яе рукам і адрывалася з трэскам. Калі фартух набіваўся, бабуля выпрамлялася і размінала абедзвюма рукамі паясніцу. Яна нават не заўважала, Што хустка з'ехала з галавы і агаліла сівыя, нібы абсыпаныя мукой, валасы.
Васілёк ішоў за бабуляй па ўтаптанай сцежцы. У руках ён трымаў лазінку і махаў ёй у паветры, слухаючы, як яна па-пту-шынаму свішча.
Калі ўзышлі на пагорачак, перад вачыма адкрыўся шырокі луг, падзелены ракой на дзве часткі. Рака здавалася такой бліз-кай, што Васілёк адчуваў прахалоду і ласкавасць яе вады. 3 лугу і ад рэчкі свежа і мякка патыхала ветрыкам.

 

Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 473 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: