На сенажацi (На сенажаци)
Мне было радасна: я зноў вярнуўся на лета ў вёску. Зноў еду на сенажаць варочаць сена, быццам не выязджаў адсюль ні-куды.
На сенажаці я паставіў веласіпед да камля дуба, што рос на-відавоку. Перавярнуўшы ўверх зубамі граблі, вострым канцом грабільна пачаў варочаць сена. Яно было зялёнае, духмянае, як чай, і амаль сухое. Я хадзіў ад пракоса да пракоса і з кожнай хвілінай адчуваў, як мае мускулы наліваюцца пругкай сілай. Мне было лёгка ад таго, што я зноў узяўся рабіць тое, ад чаго патроху пачаў ужо адвыкаць.
Сонца стаяла высока і пякло па-летняму, але я не зважаў на гарачыню. Толькі калі перавярнуў апошні пракос, адчуў лёг-кую стому ў плячах. Я паваліўся на траву ў цень, што падаў ад дуба. Дуб гэты быў тоўсты, стары і неяк цудам ацалеў тут, на беразе. Голле знізу было абсечана, камель парэпаны, вершаліна абсмалена перуном, але ўсё роўна густая, пышная.
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 788 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: