Начны бой
Па зямлі плыў добры ціхі вечар, калі нарэшце была з'едзена салдацкая каша. Мінула яшчэ гадзіна — і адразу ж апусцеў сасняк, што рос каля школы. Артылерысты пастроіліся на да-розе і рушылі, ціха перагаворваючыся, услед за сваёй адзінай гарматай.
Уначы пачаўся на Бесядзі бой. Каля могілак грамыхалі, ка-лоцячы зямлю, гарматы. Пад вокнамі школы, не заціхаючы, гулі машыны.
На рацэ Бесядзі, гэтай невялікай воднай перашкодзе, якую гарачым летам і курыца перайсці можа, немцы пратрымаліся ажно тры дні. Наша пяхота многа разоў падымалася ў атаку, але варожыя кулямёты, што стаялі на высокім правым беразе, кожны раз прымушалі яе адкаціцца назад, засесці ў сваіх ако-пах на ўскрайку лесу. Нарэшце камандаванне пад прыкрыццём гарматаў пераправіла цераз Бесядзь танкавую брыгаду. Танкі, рухаючыся ўздоўж ракі з усходу на захад, узламалі моцную ня-мецкую абарону. | |
| |
Просмотров: 2391 | |
Всего комментариев: 0 | |