Нашчадак старадаўняга роду
Род князёў Сапегаў быў у Беларусі адным з самых старажыт-ных. Але найболын праславіў яго Леў Сапега, які нарадзіўся ў вёсцы Астроўна, што недалёка ад горада Бешанковічы на Віцебшчыне.
Калі хлопчыку споўнілася шэсць гадоў, бацькі завезлі яго ў Нясвіж. Тады там была найлепшая ў Беларусі школа, адкры-тая князямі Радзівіламі. Якраз тым часам вучоны і асветнік Сымон Будны выпусціў у Нясвіжскай друкарні беларускія кні-гі. Па адной з іх Сапега вучыўся чытаць.
У Нясвіжскім замку, дзе жыў хлопчык, працавала шмат за-прошаных Радзівіламі вучоных, вядомых па ўсёй Еўропе. Тут яны пісалі свае творы, выкладалі ў школе, клапаціліся пра ба-гацце Радзівілаўскай бібліятэкі. Гэтыя людзі ведалі старажыт-ныя і сучасныя мовы. Беручы з іх прыклад, Леў Сапега ўжо ў дзяцінстве, апрача беларускай мовы, ведаў лацінскую, грэча-скую, нямецкую, польскую. Ледзь не кожны дзень здольны да навукі хлопчык праводзіў у бібліятэцы. Ён чытаў старадаўнія рукапісы, друкаваныя кнігі і хутка назапашваў веды.
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 397 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: