Нашы камянi (Нашы камяни)
Як толькі не называюць у свеце нашу родную Беларусь! Яна і краіна лясоў і балот, яна і краіна старажытных замкаў і пала-цаў, яна і краіна бульбы, ільну-даўгунцу, васількоў.
Аднак Беларусь — гэта яшчэ і краіна валуноў.
Колькі іх, розных па форме і па памеры, параскідана па на-шай зямлі! Ля рэчак і ў лясах, на сенажацях і хлебных палях, ісаля дарог і на вуліцах вёсак. Адны з іх — маленькія камень-чыкі, а другія — вялізныя валуны ў сотні тон.
Спрадвеку беларус жыў побач з валунамі, дружыў з імі, любаваўся імі, знаходзіў агульную мову. I ніколі не задумваўся, што яны не тутэйшыя, не мясцовыя.
Нашы валуны — іншаземцы. Апошні ледавік адарваў іх ад Скандынаўскіх гор і, разлучыўшы з радзімаю, прынёс нашу зямлю. I наша радзіма стала вечнай радзімай для іх.
Скандынаўскія вандроўнікі спрадвеку звыклыя нашаму бе-ларускаму воку. Без валуноў і сёння мы не ўяўляем сваіх края-відаў.
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 509 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: