Навагрудак
Навагрудак ляжыць на Навагрудскім узвышшы. Там, дзе ўзвышша рэзка спадае да Нёмана, яно пасечана ярамі. Нава-грудскія вышыні — адны з самых высокіх гор на Беларусі, таму тут заўсёды на некалькі градусаў халадней.
Навагрудак быў калісьці сталіцай Вялікага Княства Літоў-скага. Яшчэ здалёк відаць Навагрудскае гарадзішча, а на ім — абгрызеныя часам вежы. Чорныя, злёгку чырвоныя, як пры-палены чыгун, высяцца яны над горадам. Вежы моцна пашко-джаны стагоддзямі.
Калі залезці наверх, то відаць на многія кіламетры вакол. Але і знізу ў ясную пагоду відаць званіцу ў вёсцы Турэц, што за трыццаць кіламетраў. А вунь азярцо Літоўка. Згодна з падан-нем, тут разбілі крыжакоў. Гэта гісторыя лягла ў аснову паэмы Міцкевіча «Гражына».
Калі паглядзіш уніз, то ўбачыш там стары касцёл, у якім вянчаўся князь Ягайла і ў якім хрысцілі Міцкевіча. Глянеш назад — там домік-музей Міцкевіча, адноўлены з руін. Увогуле, тут многае звязана з імем вялікага паэта.
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 377 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: