Незабыўнае з дзяцiнства (Незабыунае з дзяцинства)
Мележ любіў прыязджаць у Куранёўку, заходзіць да цёткі Ганны і, сеўшы на прызбу ці на лавачку, успамінаць тое, да-лёкае. Яшчэ любіў ён спыняцца ў стрыечнай сястры Насці. Яе хата была для яго таксама як родная.
У дзіцячыя гады яму адчувалася там надзвычай добра. Ад-сюль лёгка бегалася ў арэхі, хадзілася ў грыбы. У Насцінай хаце ён упершыню адчуў смак звычайнага мёду. Хоць не адна пчала ўцяла яго там, хоць не адну стрэмку загнаў ён у босую нагу, бегаючы па наваколлі, да Насцінай хаты цягнула, як магні-там. I пасля вайны, бывала, прыедзе ў сваё Глінішча праведаць бацькоў, пакруціцца дзень-другі — і вось ён зноў у Куранёўцы.
I калі да Мележа прыйшла вядомасць, яго таксама часта ба-чылі тут. Ён ніколі не цураўся родных мясцін, людзей, з якімі вырас, між якіх набіраўся жыццёвай мудрасці. Да канца дзён сваіх ён дзяліў з імі радасць і смутак.
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 599 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: