Нясвiжскiя загадкi (Нясвижския загадки)

Мясцовыя дойліды ператварылі Нясвіжскі замак у дзівосны архітэктурна-паркавы ансамбль. Асабліва ўражвае палац, па-добны на казку, застылую ў цэгле і камені. Усё тут дыхае жывой мінуўшчынай і прымушае задумацца пра будучыню Радзімы: і самавітая ўязная брама, нібыта ўрослая ў зямлю, і высокія вежы, што імкнуцца ў неба, і велічныя залы, дзе міжволі спыня-ешся са сцішаным сэрцам. Даўно на чужыну вывезены старадаў-нія рыцарскія даспехі, карціны, летапісы, кнігі, слуцкія паясы. Але ніхто не здолеў вывезці, як незлічонае золата-срэбра, не-смяротны дух Чорнай дамы. Дух каралевы Барбары Радзівіл, атручанай хцівымі зайздроснікамі, якія не ведалі шчасця са-праўднага кахання, і сёння блукае ў палацы. Дзесьці ў падзя-мельных тайніках ужо амаль два стагоддзі хаваюцца ад людскіх вачэй дванаццаць срэбраных апосталаў. Іх шмат разоў шукалі аматары лёгкай нажывы, кажуць, нават зусім нядаўна. Дарэм-на намагаюцца. Апосталы вернуцца самі, калі адчуюць, што на Беларусі іх сапраўды чакаюць.

Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 566 | Рейтинг: 4.0/1
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: