Няудалае паляванне
Няудалае паляванне
Людскі паток віраваў каля новай, як казаў бацька, Спаскай царквы. Да яе туліліся драўляныя прыбудовы — манастырскія келлі. Навокал стукалі сякеры цесляроў, а побач, у спецыяльна адведзеным месцы, муляры мясілі вапну, рабілі раствор і рых-тавалі тонкую пляскатую цэглу.
Ідучы паўз пляцоўку, на якой сохла на сонцы сырая цэгла, Андрэйка ўбачыў вялізнага шэрага ката. Ён схаваўся за кучаю будаўнічага друзу і цікаваў за вераб'ямі, якія скакалі па цэгле, пакідаючы на ёй адбіткі сваіх маленькіх тонкіх лапак. Вось адзін верабейка неасцярожна наблізіўся да ката. Маланкавы скачок — і шэры разбойнік прымусіў усю чародку падняцца ў паветра. Кату не пашанцавала. Толькі на цаглінках побач з ма-ленькімі птушынымі трохкутнічкамі засталіся глыбокія, крыху размазаныя каціныя кіпцюры. Бацька засмяяўся.
— Вось і кот прыклаў лапы да будоўлі, — сказаў ён. — Вы-сахне цэгла і ляжа ў сцены царквы разам са слядамі няўдалага палявання. | |
| |
Просмотров: 2355 | |
Всего комментариев: 0 | |