Па малiны (Па малины)
Хатка, дзе я адпачываю летам, самая крайняя ў вёсцы. Да лесу рукой падаць. Прыехаў я сюды позна вечарам, а на золку прачнуўся і пабег у лес.
Дайшоў да ўзлеску, звярнуў са сцежкі ў маліннік, а там ягад столькі, што можна з заплюшчанымі вачамі збіраць.
Паспытаў адну малінку, другую. Як смачна! Не, вырашыў, трэба вярнуцца і ўзяць які-небудзь посуд.
Схапіў са стала літровы слоік і пабег назад на ўзлесак. На-збіраў цэлы літровік малін, а іх вакол быццам і не паменшала. Глядзяць з-пад зялёных лісточкаў і нібы пасмейваюцца з мяне.
Зноў вярнуўся дадому, але на гэты раз узяў трохлітровы слоік. Цяпер ужо давялося добра папрацаваць рукамі, ажно крыху прытаміўся.
Нарэшце напоўніў і трохлітровік. А малін вакол столькі ж засталося. Быццам нехта нябачны ўслед за мной новыя ягады на кусты чапляе. Ды такія буйныя, сакавітыя!
Гляджу на іх, а сыходзіць адсюль так не хочацца!
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 753 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: