Паездка за горад
Бацька прапанаваў Валодзю і Верачцы паехаць за горад, дзе зіма ўладарыць па-сапраўднаму. Снежны прастор там спярэш-чаны птушынымі і звярынымі слядамі. Дрэвы ахутаны белым вэлюмам, а снег і лес пахнуць яблыкамі і разрэзаным кавуном.
На наступны дзень яны ўтрох выправіліся ў дарогу. Спачатку ехалі на электрычцы, а пасля ішлі на лыжах кіламетры чаты-ры. Лыжня была добра накатаная: відаць, там прайшла палова лыжнікаў горада. Голле хвой і бярозак згіналася пад цяжарам снегу. Адзін снежны камячок упаў Верачцы на галаву, і дзяў-чынка радасна засмяялася.
Па чарзе з'ехалі з ледзяной горкі. Верачка і Валодзя праеха-лі і не ўпалі, а бацька ў самым нізе, баючыся трапіць у хмызняк, знарок паваліўся. Доўга потым уставаў, памагаючы сабе лыжнымі палкамі.
На дачу прыйшлі, калі сонца стаяла ўжо над небакраем. За-палілі ў печцы, папілі чаю.

 

Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 525 | Рейтинг: 3.0/1
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: