Папараць
Цяжка знайсці іншую такую звычайную і някідкую на выгляд расліну, як папараць, якой, тым не менш, прысвечана столькі твораў літаратуры і мастацтва. Яна не раз згадвалася ў творах Дуніна-Марцінкевіча, Янкі Купалы, Уладзіміра Караткевіча і многіх іншых вядомых беларускіх майстроў слова.
Пра папараць існуе легенда ў беларускай міфалогіі. Нашы далёкія продкі верылі, што ў ноч на Купалле папараць расцвітае і той, хто знойдзе папараць-кветку, набудзе незвычайны дар: ведаць пра ўсё на свеце. Але самае галоўнае, што такі чалавек зможа даведацца, дзе схаваны ўсе зямныя скарбы і як іх адшу-каць. У Беларусі вядома дваццаць пяць відаў папараці. Сем з іх занесены ў Чырвоную кнігу. Значыць, існуе пагроза, што яны могуць знікнуць з нашай зямлі. Няхай сабе сучасная папараць і не зусім падобная да сваіх далёкіх продкаў, усё ж прыемна ду-маць у лесе, што перад табой расліна, чый род на нашай планеце існуе сотні мільёнаў гадоў.
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 395 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: