Пiвоня (Пивоня)
У сямнаццатым стагоддзі адзін японскі паэт убачыў півоню з малочна-белымі язычкамі пялёсткаў. Заўважыў, як з самага сэрца кветкі з вялікай неахвотай выпаўзала бурштынавая пча-ла. Паэт напісаў хайку — верш з сямнаццаці складоў. Півоня і пчала зрабіліся бессмяротным трохрадкоўем.
Кітайскі мастак шмат разоў маляваў півоні на бамбукавай і рысавай паперы. Рознакаляровыя кветкі здаваліся вільготны-мі і духмянымі. У канцы свайго доўгага жыцця мастак напісаў залаціста-ружовую півоню з ярка-блакітнымі лістамі. Ён кеп-ска бачыў, але здолеў лічанымі ўзмахамі пэндзля перанесці на паперу хараство кветкі.
Беларускі мастак-самавук Барыс Сыса верш японскага паэта пра півоню і пчалу не чытаў і не чуў, акварэльных кветак кі-тайскага мастака, магчыма, ніколі не бачыў. Але яго партрэты гваздзікоў, вяргіняў, півоняў апякаюць зрок, застаюцца ў па-мяці. Гледзячы на іх, захапляешся яркай чырванню, блакітам, сінечай і ўяўляеш штыкетнік палісадніку, лета, пчол і пахі, салодкія-салодкія.
Руплівасць, стараннасць і талент мастака з Давыд-Гарадка дадалі прыгажосці на белым свеце. | |
| |
Просмотров: 640 | |
Всего комментариев: 0 | |