Помнiки жывёлам (Помники жывёлам)
Помнікі жывёлам узводзіліся ў розных краінах як сведчанне ўдзячнасці людзей братам сваім меншым.
Помнік сабаку стаіць пад Пецярбургам з надпісам акадэміка Паўлава аб заслугах сабак перад чалавецтвам, перад навукай. У Парыжы стаіць помнік сенбернару, які выратаваў сорак ча-лавек. Сенбернары — сабакі дужыя, вынослівыя. Яны ратуюць людзей, якія заблудзіліся, трапілі ў снежныя абвалы, пад руіны пры землятрусах. У Полынчы ўзведзены помнік сабаку, які вы-ратаваў жыццё чыгуначнаму абходчыку. На Алясцы ўзведзены помнік важаку сабачай запрэжкі, які ў люты мароз даставіў лю-дзям супрацьдыфтэрыйную сываратку.
У Грэцыі ўзведзены помнік аленям, якія сваімі вострымі капытамі вынішчылі на востраве Родас усіх атрутных змей. У Парыжскім універсітэце і ў Токіа стаяць помнікі жабе. Яе лапкі доўгі час служылі электравымяральнымі прыборамі для вучоных. У Англіі ёсць помнік «Апошняму забітаму ваўку». Помнік вераб'ю ўзведзены ў ЗША. Калісьці вераб'і выратавалі насельніцтва ад галоднай смерці. Многія жывёлы заслужылі пашану і ўдзячную памяць людзей.
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 1672 | Рейтинг: 3.3/3
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: