Постацi далёкай мiнуўшчыны (Постаци далёкай минуушчыны)
3 пажаўцелых старонак летапісаў паўстаюць перад намі ве-лічныя постаці сыноў і дачок беларускага народа, якія пакіпулі значны след у гісторыі і культуры. Сваімі справамі ўслаўлялі яны наш родны край. Гэта былі дзяржаўныя і культурныя дзея-чы Беларусі: Усяслаў Чарадзей, Ефрасіння Полацкая і шмат іншых выдатных асоб. Аб іхнім жыцці і справах на карысць Бацькаўшчыне мы даведваемся са старонак летапісаў.
У сярэдзіне адзінаццатага стагоддзя ў Полацку княжыў Уся-слаў Чарадзей. Менавіта пры ім беларуская дзяржава зазнала найвышэйшы росквіт і ўздым.
Гордай пераемніцай добрых спраў і ўчынкаў сваіх папярэдні-каў была ўнучка Усяслава Чарадзея, славутая асветніца Ефра-сіння Полацкая. Па яе заказе дойлід Іван пабудаваў сусветна вядомую царкву Спаса ў Полацку, а ювелір Лазар Богша зрабіў славуты крыж — шэдэўр старажытнабеларускага мастацтва.
Можна прыгадаць сотні і тысячы імёнаў тых, хто зберагаў і ўзбагачаў нашу спадчыну. Мы павінны помніць пра гэтыя сла-вутыя імёны, бо яны наша сучаснасць і будучыня.
 

 

Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 501 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: