Праходка
У ціхім возеры, у правай затоцы, бліжэйшай да сонца, якое ўзыходзіць, адлюстроўваецца грэбень лесу і паэтычна загадка-вае неба, размаляванае хмаркамі. Бліжэй да берага, але не на самым беразе, застыў градою трыснёг. Па ўсім гэтым паўзе, клубіцца, стаіць, зноў паўзе туман. На заследжаным балоцістым беразе скачуць, падскокваюць і пагойдваюцца пліскі.
Лес, што засланяе возера кальцом, адлюстроўваецца ў шкля-ной паверхні вады не адразу каля берага. Спачатку ідуць вузейшыя ды шырэйшыя палосы цёмнага і святлейшага серабра, а тады ўжо, амаль на самай сярэдзіне, значна вузейшым кругам адбіваюцца сосны, яліны, бярозы.
Сонца ўбілася ў паводку, што зацягнула неба. Можна толькі сказаць, што яно ёсць, жыве само.
На роснай траве, побач з непратаптанай сцежкай, ляжыць вялікае арлінае пяро. Стракатае той шэрай стракатасцю, што дзіўна, радасна хвалюе змалку. Хваляванне ідзе з жыцця і з кніг пра хараство прыроды. (133 словы)
Паводле Я. Брыля. | |
| |
Просмотров: 442 | |
Всего комментариев: 0 | |