Прыпяцкi запаведнiк (Прыпяцки запаведник)
Беларускае Палессе — моцна забалочаная нізіна, частка вя-лікага прыроднага рэгіёна. Палессе называюць лёгкімі Еўропы. Якуб Колас пісаў: «Цяжка адарваць вока, калі неабсяжныя пра-сторы Палесся, залітыя промнямі веснавога сонца, аблытаныя бэзавай дымкай, поўныя зачаравання, паўстаюць перад вашым поглядам». Але гэта было напісана паўстагоддзя назад. Памыл-кі ў правядзенні меліярацыі прывялі да змен. На значнай част-цы Палесся панізіўся ўзровень падземных вод, зніклі многія малыя рачулкі, звычайнымі сталі тарфяныя буры, адбыліся змены ў раслінным і жывёльным свеце.
У тысяча дзевяцьсот шэсцьдзясят дзявятым годзе для заха-вання ўнікальных краявідаў Беларускага Палесся і вывучэння змен у прыродным комплексе ў сувязі з меліярацыяй быў за-снаваны Прыпяцкі запаведнік. Ён размешчаны на захадзе Го-мельскай вобласці ў міжрэччы Прыпяці, Убарці, Сцвігі і займае плошчу ў шэсцьдзясят тры тысячы гектараў.
На тэрыторыі запаведніка ёсць балоты, лугі, сасновыя і драб-налістыя лясы. Тут водзяцца самыя разнастайныя насельнікі: лось, казуля, лясная куніца, рысь і іншыя. | |
| |
Просмотров: 687 | |
Всего комментариев: 0 | |