Радасць жыцця
Златаіскрыя вобразы, як усмешка вясны, момантамі ўставалі ў памяці Лабановіча, хвалявалі яго, асыпалі промнямі радас-ці. Ён бачыў дубы на беразе Нёмана, магутныя, пышныя дубы з развіслымі вярхамі. На камлях гэтых дубоў пакінула свой адбітак несупынная плынь часоў. Яму ўсміхалася светла-сіняе неба і яркім блісканнем асвятляла далёкія прыгожыя вобразы: пахучы луг, роўныя пакаты ўзгоркаў у мутна-сіняй далі, ста-рую хвою з буславым гняздом. Бліскучым здаваўся дзень пасля грозных хмар, што шырокай сцяною засланялі неба і выбухвалі купчастымі клубкамі бела-ружовых воблакаў. Не! Іх не зловіш, не замацуеш словамі, але імі жыве твая душа!
Лабановіч адчуваў нейкую радасць. Яму было лёгка і пры-емна. Ён чуў, як моцна звязаны з жыццём. Яму па душы было гэта адзіноцтва, гэты лес і дарога, па якой ён цяпер ішоў. Вакол было ціха і глуха. Лабановіч сеў на роўна спілаваны пень, сядзеў і штосьці думаў.
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 368 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: