Рака Нямiга (Рака Нямига)
На свеце шмат розных рэк, але ёсць адна незвычайная рака. Яна цячэ пад зямлёй. Гэта Няміга.
Хто з мінчан не ведае, дзе знаходзіцца стары горад. Калі спытаеце, товам адкажуць: «Там, наНямізе». Дзекалісьці ўзвыша-ліся валы старажытнага горада, дзе пераклікаліся званы цэркваў, касцёлаў, сёння вуліца Няміга. Гэта адна з самых старых вуліц Мінска. Уздоўж Нямігі жылі гандляры, рамеснікі, па ёй да брамы сярэдневяковага замчышча1 праязджалі князі, за-межныя госці.
Цяжка ўявіць, што калісьці Мінск быў падобны на знака-мітую Венецыю — горад на вадзе. Толькі замест каналаў праз яго працякала рака. Каля самага вусця Няміга падзялялася на два рукавы, абдымала старадаўні дзядзінец2 горада, рабіла яго недаступным для ворагаГэта была адзіная ў Беларусі рака-вуліцаУ межах горада цераз Нямігу былі пракладзены шматлікія масткіа ў некаторых месцах ляжалі драўляныя насцілыПа іх людзі хадзілі і ездзіліа пад насціламі мог праплысці човен.
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 996 | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: