Раніцаю
Раніцаю
Да чаго прыгожая гэта вясновая раніца! У паветры яшчэ сыра. На лістах вішняку вісяць буйныя кроплі начных туманаў. На платах і на стрэхах ляжыць яшчэ вільгаць. За сялом густа зеляніцца поле. Загоны перасякаюцца то тонкімі, то шырокімі звілінамі дарог. На пагорку стаіць і яшчэ дрэмле вятрак, але, здаецца, ён ужо сіліцца ўзмахнуць крыламі. Узыходзіць сонца. Яно паволі і баязліва паказваецца з-за гарызонту. Над стрэхамі хат вывіваюцца лёгкія празрыстыя дымкі. За імі на небе та-кое ж самае ружаватае воблачка. Здаецца, што яму нудна быць аднаму на гэтай блакітнай бясконцасці неба, але запрапасціўся недзе гэты свавольнік вецер, і яно не можа скрануцца. Сонца па-дымаецца над лесам. Лес пачынае дыміцца густымі пахамі. Бес-клапотна цвыркаюць птушкі. Яны то, гойдаючыся, пырхаюць з дрэва на дрэва, то вылятаюць у поле, дзе, падняўшыся ў неба, сваім танюткім і бясконцым звонам заліваюцца жаўранкі. Якая слаўная ты, раніца! | |
| |
Просмотров: 5317 | |
Всего комментариев: 0 | |